Горадня: штраф за маўклівую акцыю "паўтарылі"

Акцыя маўклівага пратэсту ў Горадні, арзіўнае фота

Дзьмітрыя Бакуновіча змушаюць плаціць штраф — 875 тысячаў рублёў за затрыманьне падчас маўклівай акцыі 6 ліпеня.

Дзьмітры Бакуновіч напісаў скаргу на рашэньне пра штраф у абласны суд, справу накіравалі назад — у Кастрычніцкі раённы суд гораду, толькі да іншага судзьдзі.

Аднак новы прысуд такі ж, як і папярэдні — штраф пяць базавых. Пра гэта паведаміў прадстаўнік БХК Раман Юргель. Паводле яго, сьведкамі ў судзе абодва разы былі міліцыянты, якія не затрымлівалі Дзьмітрыя Бакуновіча і якіх ён сам, па яго словах, ня бачыў.