Ваўкавыск: затрымалі за распаўсюд улётак з заклікам: "Усе на беларускі сход!"

Актывіста Віталя Гуляка затрымалі ў цэнтры Ваўкавыску двое ў цывільным. У пастарунку ён даваў пісьмовае тлумачэньне.

Паводле Віталя Гуляка, ён некалькі гадзін хадзіў па цэнтральных вуліцах Ваўкавыску, па рынку і раздаваў улёткі. Калі ўжо амаль усе раздаў, на плошчы Леніна да яго падышлі двое ў цывільным і запатрабавалі праехаць зь імі.

Людзі ў цывільным не прадстаўляліся. Завезьлі яго ў пастарунак, дзе запатрабавалі напісаць пісьмовае тлумачэньне, а потым адпусьцілі.