Дваццаць гадоў таму дзяржаўныя газэты БССР паслухмяна надрукавалі загад маскоўскіх путчыстаў. Мая таксама. А ў гатовым нумары газэты "Свабода" ў апошні момант здолелі зьмясьціць карыкатуру пачвары ў фуражцы з рашучым подпісам "Ніякай падтрымкі хунце!". Ігар Гермянчук вельмі гэтым ганарыўся, я быў тады ў Менску, аддрукаваны наклад толькі што прывезьлі. Сёньня беларуская энцыкляпэдыя ўзгадвае пра "Свабоду" сьціснуўшы зубы, са страху ня кажучы нават, хто быў яе рэдактарам.
Наша абласная газэта, мая былая, выйшла сёньня зь дзіўным анонсам "Міт пра пустыя паліцы ў СССР". Але ж я па-ранейшаму памятаю гэтыя паліцы! Ня варта лічыць сваіх чытачоў "недапечанымі": большасьць іх менавіта з СССР, упэўнены. Я разумею, зрэшты, пасыл аўтара: паліцы ажно прагіналіся б, каб не безадказны чалавек па прозьвішчы Гарбачоў… Часткова згодны: іх можна было перапоўніць савецкай прадукцыяй — атамнымі бомбамі і субмарынамі, танкамі, даражэзнымі зьнішчальнікамі, супрацьпяхотнымі мінамі і гэтак далей. А таксама, вядома, касьмічнымі спадарожнікамі і станцыямі.
СССР быў аграмаднай фабрыкай сьмерці. Згодны: можна гандляваць порахам, а потым купляць хлеб і масла. Але ў Палітбюро перастала гэта атрымлівацца, мабыць. Яно дыхавічна ўдзельнічала ў гонцы ўзбраеньняў, зрабіўшы гэта мэтай жыцьця, афганская "прыгода" зрабілася поўнамаштабнай зацяжной вайной. Хай бы газэта пацікавілася — колькі мільёнаў баксаў кожны дзень каштаваў савецкаму народу "інтэрнацыянальны доўг", лічбы больш-менш даступныя сёньня.
Мая першая кніжка мела назву "Янычары". Калі я ўзяў яе ў рукі, калі пагартаў, адчуў пэўную расчараванасьць. Патлумачу: на той момант — вясна 1993-га — яе зьмест здаўся ўчорашнім, састарэлым. Не, апавяданьні напісаныя "на поўны атрамант", але яны былі адбіткам хваляваньняў, страхаў, нэрвовасьці чалавека ў памежнай сытуацыі — пераможа, умоўна кажучы, хунта ці не? Нагадаю: за вакном ужо стаяў 1993 год, калі дыхалася непараўнальна лягчэй, калі над выканкамамі луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Што ж, падумалася мне тады пасьля натуральных ваганьняў: лепей дэмакратычнае паветра і ненадзённасьць тваёй сьвежай кніжкі, чымсьці вяртаньне ў мінулы час, пра які змрочна жартавалі — "Мы рождены, чтоб Кафку сделать былью!".
У першым маім апавяданьні зь "Янычараў" — эпіграф з Эліяса Канэці, там гаворыцца пра Вялікі кітайскі мур, які збудавалі, каб церазь яго нельга было пералезьці. Два героі заціснутыя ў роднай краіне, зь якой ня вымкнуцца, бо яе трымае ў руках генэрал. Другое — "Аблога" — пачыналася: "Рэжым працягла і пакутна канаў. І таму яго жыцьцядзейнасьць нагадвала рух сапсаванага гадзіньніка, які вісеў на сьцяне ў хатнім кабінэце рэпартэра…" Далей: "А неўзабаве людзей пачалі хапаць па кватэрах, бо ўжыць войска супраць народу магчыма толькі ў тым выпадку, калі ён выйшаў на пляцы. Інакш досыць бывае і страху". Ну, і гэтак далей.
Аб’ём маёй першай кніжкі быў абмежаваны, таму частка апавяданьняў, дзе пра небясьпеку, пра хісткасьць існаваньня ў краіне, дзе няма свабоды, трапіла толькі ў наступную, празь сем гадоў, калі час зноўку зьмяніўся. Напрыклад, гэта "апавяданьні пішучай машынкі". Дваццаць год назад напісана: "У краіне рабілася ўсё напружаней. Па вуліцах гораду ўжо разьяжджалі бэтээры… Друкаваць няможна было, бо пачуюць, а гэта — немінучы арышт. Друкаванага слова баяліся. Аднак галава ўсё працавала. Аднойчы сказаўшы, хацелася гаварыць праўду. Гэта як хвароба".
Становішча пісьменьніка: моўчкі цешыць самалюбства, што, аднак, не спудлаваў?.. Кафка — той сапраўды зрабіўся быльлю, можна сказаць. У асобна ўзятай, зразумела, рэспубліцы.
Замест хлеба — порах
СССР быў аграмаднай фабрыкай сьмерці
СССР быў аграмаднай фабрыкай сьмерці. Згодны: можна гандляваць порахам, а потым купляць хлеб і масла. Але ў Палітбюро перастала гэта атрымлівацца, мабыць. Яно дыхавічна ўдзельнічала ў гонцы ўзбраеньняў, зрабіўшы гэта мэтай жыцьця, афганская "прыгода" зрабілася поўнамаштабнай зацяжной вайной. Хай бы газэта пацікавілася — колькі мільёнаў баксаў кожны дзень каштаваў савецкаму народу "інтэрнацыянальны доўг", лічбы больш-менш даступныя сёньня.
Дэфіцыт свабоды
Кафка — той сапраўды зрабіўся быльлю, можна сказаць. У асобна ўзятай, зразумела, рэспубліцы