Бяляцкі застанецца пад вартай яшчэ два месяцы

Алесь Бяляцкі

Тэрмін утрыманьня Алеся Бяляцкага пад вартай падоўжаны яшчэ на два месяцы, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на праваабаронцу Тацьцяну Равяку.

12 жніўня Алесю Бяляцкаму было прад’яўлена абвінавачваньне паводле ч.2 арт. 243 КК (утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры).

Праваабаронца быў затрыманы 4 жніўня. У той самы дзень на офісе праваабарончага цэнтра «Вясна», а таксама на кватэры і лецішчы Бяляцкага прайшлі ператрусы.

"Вясна" сабрала некалькі соцень паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага, у якіх утрымліваецца просьба вызваліць праваабаронцу з-пад варты.