У Нясьвіжы затрыманыя актывісты Моладзі БНФ

Рэгіянальны сакратар Моладзі БНФ Вадзім Бегені і яшчэ тры актывісты арганізацыі былі затрыманыя сёньня вечарам у Нясьвіжы.

Вадзім прыехаў у Нясьвіж з мэтай стварэньня новай суполкі Моладзі БНФ. Падчас сустрэчы з моладзю, якая адбывалася на сьвежым паветры, да яго і трох мясцовых хлопцаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі, затрымалі і павезлі ў пастарунак. Гэта ён сам пасьпеў паведаміць па тэлефоне адразу пасьля затрыманьня.

У Вадзіма Бегені з сабой былі ўлёткі і бел-чырвона-белыя сьцягі.