Ужо сёньня, 11 жніўня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


У Віцебску і Магілеве сонечна, без ападкаў, на астатняй тэрыторыі краіны – кароткатэрміновыя дажджы, тэмпэратура +21-+22

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ


Кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка накіруецца з візытам у Казахстан, дзе на працягу некалькіх дзён адбудуцца нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў АДКБ

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА


Сочы, сустрэча прэзыдэнтаў Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева і Ўкраіны Віктара Януковіча

Прышціна, візыт міністра замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле ў Косава

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


480 да н. э. -- Бітва пры Фэрмапілах паміж пэрсыдзкай арміяй і саюзам грэцкіх полісаў.

1127 — першая ўзгадка пра Гародню ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцеўскі летапіс)

1919 — прынятая Канстытуцыя Нямеччыны (Вэймарскай рэспублікі)

1921 – у Савецкай Расеі апублікаваны указ Саўнаркаму аб правядзеньні новай эканамічнай палітыкі (НЭПу)

1960 — Чад набыў незалежнасьць ад Францыі

1988 — утвораная тэрарыстычная супольнасьць «Аль-Каіда”

2003 — НАТО бярэ камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Аўганістане

2008 — адбылася першае выпрабаваньне працы вялікага гадроннага калайдэра

У гэты дзень нарадзіліся:

1856 ― Уладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф

1892 ― Уладзіслаў Андэрс, кіраўнік польскіх узброеных фармаваньняў у 1944―1945 гадах

1893 ― Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР

У гэты дзень памерлі:

1464 - Мікола Кузанскі (сапраўднае імя Мікола Крэбс), нямецкі філёзаф, тэоляг, вучоны, матэматык, царкоўна-палітычны дзеяч

МІНУС 365:


Сакрэтныя пастаўкі беларускай зброі на Блізкі Ўсход

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Мае дарагія суайчыньнікі-амэрыканцы, я рады паведаміць вам сёньня, што падпісаў указ аб абвяшчэньні Расеі па-за законам назаўсёды. Бамбаваньне пачнецца праз пяць хвілін.

Прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган (11 жніўня 1984 года, правяраючы мікрафон перад прэсавай канфэрэнцыяй, сказаў гэта на ўсю краіну, не ведаючы, што мікрафон уключаны)