Слонімскія актывісты прапаноўваюць правесьці Ўсебеларускі народны сход у сьнежні

Яны матывуюць гэта тым, што грамадзтва Беларусі недастаткова інфармаванае пра саму ідэю Ўсебеларускага народнага сходу, а таксама лічаць, што да зімы ў людзей больш сасьпеюць настроі на тое, каб узяць удзел у такім сходзе.

Гэтае рашэньне прыняла Рада па арганізацыі і правядзеньні Ўсебеларускага народнага сходу, якая была створана 8 жніўня на паседжаньні прадстаўнікоў згуртаваньня дэмакратычных сілаў Слоніма. На паседжаньні Рады ня выключылі, што правядзеньне сходу можна прызначыць на 19 сьнежня.

У згуртаваньне ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх апазыцыйных і грамадзкіх арганізацый, якія ёсьць у Слоніме.