Золата-валютныя рэзэрвы за ліпень не зьмяніліся

Аб'ём золатавалютных рэзэрваў Беларусі ў ліпені практычна.не зьмяніўся. Пра гэта паведамляецца у прэсавым рэалізе, які сёньня распаўсюдзіў Нацыянальны банк краіны.

ЗВР складаюць на 1 жніўня 4 мільярды 150 мільёнаў даляраў ЗША ў эквіваленце.

На аб'ём ЗВР паўплывала пагашэньне зьнешніх і ўнутраных абавязкаў у замежнай валюце Нацыянальным банкам і ўрадам. Яно склала каля 115 мільёнаў даляраў.