Ужо выходныя, 6-7 жніўня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР'Е:


У суботу будзе сонечна па ўсей краіне, тэмпэратура ў сярэднім +22-+24, у нядзелю дождж, магчымая навальніца, аднак тэмпэратура нават крыху падвысіцца - +24-+26


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


6-7 жніўня - Менскі раён, Менскае мора, спаборніцтвы "XIV кубак беларускай асацыяцыі віндсэрфінгу". Гонкі будуць праведзены ў клясах raceboard і слалам.

7 жніўня Міхась Скобла і Таццяна Матафонава выступяць на Лунінеччыне. А 12-й іх чакаюць у летніку "Сонейка", дзе адбудзецца падвядзеньне вынікаў конкурсу творчай моладзі з уручэньнем прызоў ад кампаніі "Будзьма беларусамі!"; а 14-й – у Доме культуры вёскі Бастынь, а 16-й пройдзе сустрэча з мясцовай інтэлігенцыяй і лунінецкімі літаратарамі на беразе возера Белае.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


6 жніўня Жэнэва, адзначэньне 20-годзьдзя зьяўленьня першага вэб-сайту

6-9 жніўня Токіё/Фукусіма, візыт у Японію генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


6 жніўня

1409 ― вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну Ульрых фон Юнгінгэн абвясьціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству

1517 ― Францішак Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу ― «Псалтыр»

1918 ― Бітва на Марне, вялікая бітва між нямецкімі і англа-францускімі войскамі на рацэ Марна пад час Першай Сусьветнай вайны, якая скончылася паразай немцаў

1940 ― Эстонія далучаная да СССР

1945 ― першы ў гісторыі выпадак ужываньня атамнае зброі ― бамбардыроўка гораду Хірасіма (Японія)

1990 ― вайна ў Пэрсыдзкай Затоцы: Рада бясьпекі ААН абвяшчае сусьветнае эмбарга на гандаль з Іракам

7 жніўня

1819 ― войска Сімона Балівара перамагло Гішпанію ў бітве на рацэ Баяка

1915 ― выйшаў апошні нумар «Нашай Нівы» з подпісам Янкі Купалы, як галоўнага рэдактара

1930 ― апошні суд Лінча ў Марыёне, Індыяна, ЗША. Забітыя Томас Шып і Абрам Сьміт

1960 ― Кот д’Івуар здабыў незалежнасьць ад Францыі

1976 ― Праграма «Вікінг»: Вікінг-2 дасягнуў арбіты Марса

1999 ― пачатак другой ваеннай кампаніі Расеі ў Чачні

У гэты дзень нарадзіліся:

6 жніўня


1715 ― Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнавец ВКЛ

1840 ― Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык

1928 ― Эндзі Ўорхал, выбітны прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры

1953 ― Ежы Мазур, польскі, беларускі й расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп

1957 ― Мікалай Пінігін, беларускі рэжысэр

7 жніўня

1879 ― Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзеяч, гісторык

1932 ― Адам Мальдзіс, беларускі гісторык культуры

1954 ― Алег Трусаў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, грамадзкі дзеяч

1958 ― Віктар Манаеў, беларускі актор

У гэты дзень памерлі:

6 жніўня


1221 ― Сьвяты Дамінік, заснавальнік Ордэну дамініканаў

1660 ― Дыега Вэляскес, гішпанскі мастак, адзін з найвялікшых прадстаўнікоў гішпанскага Залатога веку

1877 ― Іван Насовіч, беларускі мовазнавец, лексыкограф, фальклярыст, этнограф

7 жніўня

1905 ― Ежы Юзаф Шэмбак, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч, граф

1921 ― Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст. Прадстаўнік Срэбранага веку расейскай паэзіі

1995 ― Максім Танк, беларускі паэт, пісьменьнік і перакладчык


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды. Томас Венцлава. Я задыхаюся

100-годзьдзе Ларысы Геніюш

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Менавіта мне давялося вырашаць, дзе і калі трэба было ўжыць атамную бомбу. Няхай людзі не падманваюцца: я заўсёды лічыў гэтую бомбу вайскоўвай зброяй, і я ніколі не сумняваўся ў тым, што яе ўжываньне -- мой абавязак. Самыя вышэйшыя ваенныя дарадцы прэзыдэнта раілі яе ўжываньне, і, калі я параіўся па гэтай справе з Чэрчылем, той без ваганьняў сказаў, што ён стаіць за ўжываньне атамнай бомбы, калі гэта можа паскорыць завяршэньне вайны
Гары Трумэн