"Беларуськалій" у заклад

"Сбербанк" (Расея) і Deutsche Bank (Нямеччына) дадуць крэдыт "Беларуськалію" на 2 мільярды даляраў. У заклад будуць прадстаўленыя экспартныя кантракты і 35% акцый самога прадпрыемства.

Пра гэта паведаміў старшыня праўленьня "Сбербанка" Герман Грэф падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

"Мы прынялі рашэньне аб прадастаўленьні аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў беларускай прамысловасьці – "Беларуськалію" – сумесна з "Deutsche Bank" крэдыту на $ 2 млрд. Для Беларусі гэта, вядома, няпросты пэрыяд часу, але для нас гэта дастаткова надзейны, добры крэдыт".