Мясьніковіч запатрабаваў захаваць прыбыткі насельніцтва на роўні мінулага году

Міхаіл Мясьніковіч

Пра гэта кіраўнікі беларускага ўраду заявіў 2 жніўня на паседжаньні Саўміну краіны.

"Патрэбна зрабіць усё, каб у 2011 годзе рэальныя прыбыткі насельніцтва былі не ніжэйшымі параўнальна з 2010 годам".

Пакуль, аднак, Міхаіл Мясьніковіч не абазначыў канкрэтных шляхоў дасягненьня гэтай мэты.

Сёлета Беларусь стала рэкардсмэнам сярод краінаў СНД як па росту інфляцыі, так і па падзеньню нацыянальнай валюты адносна даляра. Удзельнікі паседжаньня шукаюць адказ на пытаньне, як выправіць такое становішча.