Тэрарыст Брэйвік бываў у Беларусі ў 2005 годзе

Грамадзянін Нарвэгіі Андэрс Брэйвік, які 22 ліпеня ўчыніў двайны тэракт у Осла і на востраве паблізу нарвежскай сталіцы, наведваў Беларусь у 2005 годзе.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Паводле памежнікаў, Брэйвік прыбыў у Нацыянальны аэрапорт "Менск" рэйсам “Вена–Менск” 4 сакавіка з турыстычнай мэтай і пакінуў краіну рэйсам “Менск–Вена” 11 сакавіка 2005 года па спраўных дакумэнтах.

"Падстаў для няпропуска праз мяжу, а таксама прэтэнзій да грамадзяніна Андэрса Брэйвіка з нагоды знаходжаньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не мелася", – гаворыцца ў паведамленьні прэс-цэнтру Памежнага камітэта.

Ахвярамі Брэйвіка ў Осла і ў маладзёжным лягеры на востраве Утоя сталі 68 чалавек.

Па інфармацыі СМІ, Беларусь Брэйвік наведваў нібыта цікавячыся наступствамі катастрофы на ЧАЭС.