Макарэвіч падтрымаў беларускіх палітвязьняў

Лідэр групы "Машина времени" Андрэй Макарэвіч падтрымаў беларускіх палітвязьняў. У сваім відэазвароце ён заявіў:

"Я зь вельмі вялікім смуткам і вялікай трывогай гляджу на тое, што адбываецца ў Беларусі. Прэзыдэнт, які ўмудрыўся давесьці краіну да краю галечы, які трымаецца на нейкім незразумелым пастаянным торгу з Расеяй і, па-мойму, ні на чым больш і які душыць усіх нязгодных на корані і пры гэтым яшчэ гаворыць пра нейкую дэмакратыю... гэта, вядома, доўга працягвацца ня можа".

http://www.youtube.com/embed/fCaT2hDyubw

Раней відэапаштоўкі беларускім палітвязьням даслалі расейскі тэлевядучы Міхаіл Шац, лідэр гурту ДДТ Юры Шаўчук, іншыя вядомыя людзі.