За ўдзел у акцыі пагражаюць ня выпусьціць за мяжу

Берасьцейскага актывіста Аляксея Коўтуна змусілі падпісаць паперу аб недапушчальнасьці яго ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

Хлопца папярэдзілі, што наступным разам ён панясе адміністрацыйную адказнасьць. Пры гэтым 23-гадоваму Аляксею пагражалі, што пасьля наступнай акцыі яго ня выпусьцяць за мяжу, дзе ён вучыцца па праграме Каліноўскага.

Аляксея затрымалі ўчора падчас акцыі пратэсту ў Берасьці. І адпусьцілі празь дзьве гадзіны пасьля затрыманьня, не складаючы пратаколу.

Як распавёў Аляксей, калі яго прывезьлі ў Ленінскі РАУС Берасьця, там ужо знаходзіліся пяць чалавек, затрыманых падчас акцыі.