Паветра – да плюс 29...
... і кароткатэрміновыя джаджы
Не праходзьце міма
Прэсавая-канфэрэнцыя ФК БАТЭ з удзелам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнка. Галоўныя тэмы – цяперашняя сытуацыя ў камандзе і будучы старт БАТЭ у Лізе Чэмпіёнаў. Пачатак а 10 гадзіне.
У Паб-клубе "Графіці" адбудзецца сумесны канцэрт Ethno: гуртоў "Akana NHS" i "Джамбiбум". Пачатак а 19 гадзіне.
Апошні дзень падачы дакумэнтаў, каб зрабіць візу на Басовішча. Сёлета шэнгенскія візы на фэстываль маладой Беларусі можна атрымаць са зніжкай у 50 %.
Там, дзе нас няма
У японскім Ёкагама кампанія Nissan прадставіць новую батарэю для захоўваньня сонечнай энергіі. Такім чынам, Японія прыступае да зьмяншэньня сваёй залежнасьці ад ядзернай энэргетыкі пасьля сакавіцкай катастрофы.
11 і 12 ліпеня міністры фінансаў Эўразоны сустрэнуцца ў Брусэлі для абмеркаваньня тэмы крызісу ў Грэцыі.
Ёсьць нагода
Сёньня ў Італіянскім Палерма -- фэст Дзень сьвятой Разаліі, а ў Манголіі адзначаецца Дзень народнай рэвалюцыі.
Таксама ў гэты дзень:
У 1496 – Горадня атрымала поўнае Магдэбургскае права.
У 1660 – войска Казіміра Паца вызваліла Вільню ад маскоўскага вайска.
У 1705 -- ў Сафійскім саборы ў Полацку расейскі Цар Пётар Першы забіў пяцёх манахаў-базыльянаў.
У 1925 – у Львове ўтворана Украінскае нацыянальна-дэмакратычнае аб'яднаньне.
У 1960 – у Чэхасславаччыне абвешчана пра перамогу сацыялізму, краіна атрымала назву Чэха-Славацкай сацыялістычнай рэспублікі (ЧССР).
У 1995 годзе – выйшаў першы нумар газэты «Народная воля», якую заснаваў Іосіф Сярэдзіч, зьняты ўказам прэзыдэента з пасады рэдактара «Народнай газэты».
У гэты дзень нарадзіліся:
У 1932 –скульптар Анатоль Анікейчык, сярод твораў якога – помнік Якну Купалу ў Менску.
У 1934 – народны артыст Беларусі, сьпявак Віктар Вуячыч.
У 1982 годзе – Мэша Селімавіч, басьнійскі, сэрбскі і югаслаўскі пісьменьнік.
У 2008 – расейскі пісьменьнік Анатоль Прыстаўкін.
Цытата для памяці і для роздуму
"Толькі зло сьцьвярджае сябе сілай, усё астатняе – розумам".
Мэша Селімавіч