Хвіліна маўчаньня па Зьмітру Завадзкаму

Зміцер Завадзкі

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікала 7 ліпеня ў 12 гадзін узгадаць зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага супольнай хвілінай маўчаньня.

7 ліпеня спаўняецца 11 гадоў з моманту зьнікненьня сябра БАЖ Зьмітра Завадзкага.

Па просьбе сваякоў сёлета зьбірацца каля пад’езда дома, у якім жыў Зьміцер, журналісты ня будуць.

"Мы заклікаем усіх, хто ведаў Зьмітра, хто памятае пра яго трагічны, але нявысьветлены лёс, узгадаць яго супольнай хвілінай маўчаньня. А таксама сваімі публікацыямі, што не даюць грамадзкасьці забыцца на злачынства, замоўцы якога дагэтуль невядомыя", адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы БАЖ.