Сёньня чарговая гадавіна каранацыі Мяндоўга ў Наваградку

Кароль Літвы Мяндоўг

6 ліпеня – чарговая гадавіна каранацыі вялікага князя літоўскага Мяндоўга. Каранацыя адбылася ў 1253 годзе ў тагачаснай сталіцы ВКЛ Наваградку. Літоўская Рэспубліка ў гэты дзень адзначае Дзень дзяржавы – галоўнае дзяржаўнае сьвята.

Літоўскае каралеўства, якое разьмяшчалася на землях сучаснай Беларусі, праіснавала дзесяць гадоў. У 1263 годзе Мяндоўг быў забіты. Ён стаў першым і адзіным каралём Літвы.

У Беларусі сьвяточных мерапрыемстваў з гэтай нагоды не праводзіцца.