Андрэй Бастунец: Прысуд павінен быў быць цалкам апраўдальны

Андрэй Бастунец

Вынесены прысуд журналісту Андрэю Пачобуту на прыступках будынка суда Ленінскага раёна Горадні пракамэнтаваў намесьнік старшыні БАЖ, Андрэй Бастунец. Ён адзін з сямі чалавек, які быў дапушчаны міліцыянтамі ў залю суду.

Бастунец: “Я лічу цалкам законным рашэньне суду ў той частцы па якой разглядалася абвінавачваньне, па 368 артыкулу – зьнявага прэзыдэнта. Суд апраўдаў Андрэя Пачобута з-за адсутнасьці складу злачынства. Што тычыцца другога артыкула 367-га, у якім гаворка пра паклёп на прэзыдэнта, суд усё ж прызнаў Пачобута вінаватым і прызначыў яму 3 гады з адтэрміноўкай. Зразумела, гэта значна лепей, чым тое, чаго мы ўсе з трывогай чакалі, але маё юрыдычнае меркаваньне: прысуд мусіў быць цалкам апраўдальны, па абодвух артыкулах.