"Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" зьвярнулася да рабочых

Суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" зьвярнулася да рабочых з заклікам падтрымаць маўклівыя пратэсты моладзі 29 чэрвеня і 3 ліпеня.

"Улады на чале з Лукашэнкам цягнуць нас у эканамічную бездань", — адзначаюць аўтары звароту.

"Што рабіць? Ісьці на плошчу, разам з народам, супраць Лукашэнкі! Сёньня вы падтрымаеце студэнтаў, а ўвосень яны падтрымаюць вас!

Знаходзьцеся на плошчы бязь лёзунгаў, сымболікі, транспарантаў і любых падставаў для затрыманьня. Мы запаўняем вуліцы — гэтага яны і баяцца, больш чым любога сьцяга ці транспаранта! Чуеце, што людзі пляскаюць у ладкі — ведайце, што гэта мы! Будзьма ў адных шэрагах, а не паасобку", — гаворыцца ў паведамленьні.