Пікет пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Парыжы

Сябры Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня зладзілі інфармацыйны пікет ў цэнтры Парыжу. Яны раздавалі мінакам улёткі пра палітычную і эканамічную сытуацыю ў Беларусі.



Арганізатар пікету Павал Хівук зазначае: “Мяне дужа ўразіла жаданьне парыскай паліцыі пайсьці насустрач і вырашыць усе арганізацыйныя пытаньні праз электронную пошту. У выніку, уся працэдура па атрыманьню дазволу склалася з адсыланьня факсу ў паліцыю і электроннай перапіскі.”

Мерапрыемства выклікала цікаўнасьць у журналістаў. Гэтаксама і большасьць мінакоў падыходзіла, каб паціснуць руку ўдзельнікам пікету і пажадаць посьпехаў у змаганьні за дэмакратычную Беларусь, паведамляе сайт www.bielarus.eu Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.