Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з апэрацыяй сырыйскіх вайскоўцаў у паўночных раёнах краіны, прылеглых да мяжы з Турцыяй. Паводле Клінтан, дзеяньні сырыйскай арміі могуць прычыніцца да эскаляцыі канфлікту ў рэгіёне – у тым ліку да сутычак з турэцкімі памежнікамі.
Занепакоенасьць сытуацыяй выказала й сама Турцыя: сырыйскі пасол у чацьвер быў выкліканы ў МЗС гэтай краіны.
Паведамляецца, што ў чацьвер некалькі сотняў уцекачоў з Сырыі перасеклі мяжу з Турцыяй, ратуючыся ад вайскоўцаў. Агульная колькасьць уцекачоў – з моманту пачатку апэрацыі супраць антыўрадавых сілаў на поўначы Сырыі – перавысіла 11 тысяч.