Беларусь зьвернецца ў міжнародныя судовыя інстанцыі з пазовамі да ініцыятараў санкцый

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларускі бок зьвернецца ў міжнародныя судовыя інстанцыі з пазовамі супраць ініцыятараў увядзеньня Эўразьвязам санкцый у дачыненьні да Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.

«Я хачу даручыць сваім юрыстам, мы павінны гэту праблему разгледзець юрыдычна, праз адпаведныя суды, выставіць пазовы тым, хто ўводзіў ня толькі эканамічныя санкцыі, але і санкцыі ў дачыненьні да журналістаў», — заявіў Лукашэнка падчас паездкі ў Берасьцейскую вобласьць.