У Емэне баявікі "Аль-Каіды" зьбеглі з турмы

Баявікам радыкальнай арганізацыі "Аль-Кайда" удалося зьбегчы з турмы на поўдні Емэну, пасьля таго як на турму напалі ўзброеныя людзі.

У выніку нападу на турму адзін вайсковец загінуў, яшчэ двое параненыя. Зьбегчы ўдалося найменей 40 баявікам.