За беларускія грошы замежнікаў не заправяць

Урад і Нацыянальны банк Беларусі прынялі сумесную пастанову N799/13 «Аб рэалізацыі маторнага паліва», у адпаведнасьці зь якой аўтамабілі з замежнымі нумарамі могуць запраўляцца на беларускіх АЗС толькі за замежную валюту — даляры, эўра, расейскія рублі.

Гэтая забарона распаўсюджваецца на прымежныя тэрыторыі і АЗС на міжнародных аўтатрасах.

Канцэрну «Белнафтахім» даручана прыняць захады па рэалізацыі пастановы.