Рэспубліканскі кандыдат пачаў прэзыдэнцкую кампанію ля статуі Свабоды

Рэспубліканец Джон Гантсмэн сёньня перад статуяй Свабоды паведаміў пра рашэньне вылучыць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах. Гантсмэн так пашырыў кола рэспубліканцаў, якія ў палавіне наступнага году будуць супернічаць у праймэрыз за права змагацца з Абамам. Гантсамэн стартаваў сваю кампанію ў тым жа месцы, дзе яе пачынаў у 1980 годзе яго аднапартыец Рональд Рэйган. Гантсмэну 51 год, некалькі месяцаў таму ён пакінуў пасаду пасла ЗША ў Кітаі і вярнуўся на радзіму, каб пачаць сваю прэзыдэнцкую кампанію.