Сёньня ў Маскве міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сустракаецца са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым.
На афіцыйным сайце зьнешнепалітычнага ведамства Расеі адзначаецца, што "падчас перамоваў плянуецца абмеркаваць увесь спэктар расейска-беларускага ўзаемадзеяньня ў ААН напярэдадні чарговай 66-й сэсіі Генасамблеі". Акрамя таго, "значная ўвага будзе аддадзеная пытаньням узаемадзеяньня дзьвюх краін у АБСЭ і іншых міжнародных арганізацыях".
На афіцыйным сайце зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі паездка Сяргея Мартынава называецца "працоўным візытам". Тут адзначаецца, што міністры абмяркуюць "шырокае кола пытаньняў беларуска-расейскага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі Праграмы ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі дзяржаў-удзельніц Дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы на 2010—2011 гады".
Палітолягі і ў Маскве, і ў Менску адзначаюць, што візыт Сяргея Мартынава адбываецца на тле абвастрэньня дачыненьняў паміж дзьвюма краінамі. Днямі міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын папярэдзіў: у выпадку далейшага ціску на расейскіх журналістаў у Беларусі Масква можа спыніць крэдытаваньне Менску.
Раней Сяргей Лаўроў заклікаў беларускае кіраўніцтва паважаць правы чалавека. Разам з тым ён жа заяўляў, што Расея выступае супраць любых санкцыяў адносна Беларусі.
Зыходзячы з гэтага, палітолягі прагназуюць няпросты характар сёньняшніх перамоваў.