У Дагестане затрыманыя 40 удзельнікаў масавай бойкі

У Дагестане, паводле ўдакладненых зьвестак, затрыманыя 40 удзельнікаў масавай бойкі, у выніку якой быў паранены адзін чалавек.

Як паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на праваахоўныя органы рэспублікі, бойка адбылася паміж жыхарамі паселішча Камсамольскае Кізылюртаўскага раёну. У ёй удзельнічалі каля ста чалавек.

Адзін з удзельнікаў бойкі атрымаў агнястрэльныя раненьні. Ён шпіталізаваны.