У Кітаі больш за два мільёны чалавек пацярпелі з-за паводак

На ўсходзе Кітаю больш за два мільёны чалавек пацярпелі з-за паводак у правінцыі Чжэцзян. Пра гэта сёньня паведамілі мясцовыя мэдыі.

Паводкі прывялі да росту коштаў на прадукты харчаваньня. Прыпыненая дзейнасьць каля тысячы прадпрыемстваў. Шкода ад стыхійнага бедзтва складае прыкладна 800 мільёнаў даляраў.

У выніку паводак на ўсходзе і поўдні Кітаю ў гэтым месяцы загінулі або прапалі бязь вестак больш за 170 чалавек.