Мартынаў і Лаўроў сустрэнуцца ў Маскве

Сяргей Лаўроў і Сяргей Мартынаў, архіўнае фота

Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі правядуць перамовы ў Маскве 20 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў 16 чэрвеня на брыфінгу ў Маскве афіцыйны прадстаўнік расейскага зьнешнепалітычнага ведамства Аляксандар Лукашэвіч.

Падчас перамоваў будуць абмеркаваны актуальныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва і міжнародныя праблемы.