Гайдукевіч стварае рух

Сяргей Гайдукевіч

Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч заявіў аб стварэньні арганізацыйнага камітэта "Беларускага народнага руху".

З такой ініцыятывай выступілі абласныя і Менская гарадзкая партыйныя арганізацыі, перадае Інтэрфакс.

Кіроўным органам аргкамітэта руху будзе каардынацыйная рада, у склад якой, з правам голасу, могуць уваходзіць "арганізацыі грамадзкай і палітычнай накіраванасьці, вытворчыя, гаспадарчыя, спартыўныя й іншыя, якія маюць
колькасьць ня менш за 100 чалавек", паведамілі ў ЛДП.

У прэс-службе партыі паведамілі, што першае пасяджэньне
каардынацыйнай рады аргкамітэта "Беларускага народнага
руху" адбудзецца пасьля зацьвярджэньня ўсімі ўдзельнікамі адзінай
праграмы дзеяньняў.