БХД будзе займацца крызісам і палітвязьнямі

“Цяпер як ніколі зручна тлумачыць насельніцтву непасрэдную сувязь палітыкі і эканомікі. Эканамічны крызіс наўпрост зьвязаны з заганнай палітыкай кіраўніцтва Беларусі. Ім не дапамогуць ні крэдыты, ні антыкрызісныя пляны”, – заявіў журналістам сустаршыня ў справе стварэньня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

Ён агучыў праграму дзеяньня на бліжэйшыя паўгоду: правядзеньне пікетаў (прыкладна па 100 на месяц), збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў, дамагацца, каб эўрапейскія палітыкі ўзялі шэфства над палітзьняволеннымі.