Гарэлка замарожаная на лета

Міністэрства эканомікі адклала на 2 месяцы падвышэньне цэнаў на гарэлку.

У Міністэрстве эканомікі адзначаюць, што гэта зроблена «з улікам сытуацыі на спажывецкім рынку і каб не дапусьціць некантраляванага росту цэнаў на алькаголь.»

Плянавалася, што ад15 чэрвеня алькаголь падаражэе на 8,4%: цана паўлітра гарэлкі павінна была скласці 9,4 тысячы рублёў.