Італьянцы не падтрымалі ўраду

На рэфэрэндуме ў Італіі звыш 90 працэнтаў удзельнікаў галасаваньня не падтрымалі ўраду. Італьянцы, у прыватнасьці, выказаліся супраць выкарыстаньня ў краіне атамнай энэргіі і захаваньня судовага імунітэту чальцоў ураду.

У галасаваньні, якое праходзіла ў нядзелю і панядзелак, узялі ўдзел 57 працэнтаў выбарнікаў.

Прэм’ер-міністар Сыльвіё Бэрлюсконі заявіў, што ўрад і парлямэнт выканаюць волю выбарнікаў. Апазыцыя ў сваю чаргу заклікала Бэрлюсконі пайсьці ў адстаўку.