Крэмль папярэджвае: крэдыту можа і ня быць

Абмежаваньні ў дачыненьні да расейскіх журналістаў у Беларусі нэгатыўна паўплываюць на пытаньне вылучэньня крэдыту Менску, заявіла крыніца ў Крамлі.

"На тэрыторыі Беларусі распачатыя чарговыя абмежавальныя захады ў дачыненьні да расейскіх сродкаў масавай… Такое рашэньне беларускіх уладаў, безумоўна, як раней і папярэджвалі, ўскладніць крэдытаваньне Беларусі з боку Расеі", – заявіў суразмоўца Інтэрфаксу.

Раней прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра магчымасьці спыненьня працы ў Беларусі шэрагу замежных СМІ, у тым ліку расійскіх. Лукашэнка абвінаваціў журналістаў у нагнятаньні сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках: "Больш за ўсё гістэрыі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі. Я назіраў і за "нашымі" замежнымі СМІ, якія тут, дзякуючы адміністрацыі прэзыдэнта, сталі панаваць, і за замежнымі. Я не буду іх называць, каб не ствараць ім рэйтынг. Але зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі”.