Суд не задаволіў скаргу блогера Яўгена Ліпковіча

Яўген Ліпковіч

Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне судe Першамайскага раёну Менску, які пакараў штрафам блогера Яўгена Ліпковіча.

Яўгена Ліпковіча зьвінавацілі ў абразе кіраўніка афіцыйнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца, якое выявілася ў спальваньні ягоных кніг. Па завяршэньні суду Яўген Ліпковіч заявіў, што будзе абскарджваць прынятае гарадзкім судом рашэньне, перадае Telegraf