Аксана Пачобут: "Андрэй кажа, каб ня слухала аптымістаў і чакала 4 гады"

Your browser doesn’t support HTML5

Відэаінтэрвію з жонкай Андрэя Пачобута

Жонка журналіста Андрэя Пачобута, абвінавачанага ў паклёпе і зьнявазе прэзыдэнта, дала відэаінтэрвію "Свабодзе".

Размова адбылася ў офісе Саюза палякаў. Працэс над Андрэем Пачобутам пачнецца 14 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Некалькі дзён таму Аксана даведалася ад мужа, што паседжаньне будзе закрытым – яе пусьцяць толькі на абвяшчэньне прысуду. Андрэю Пачобуту пагражае да 4 гадоў турмы.