Падпісанае пагадненьне пра крэдыт ЭўрАзЭс Беларусі

I

Пагадненьне пра выдзяленьне Беларусі крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭс у тры мільярды даляраў падпісанае ў чацьвер у Менску.

Ад Беларусі яго падпісаў міністар фінансаў Андрэй Харкавец.

Беларусь атрымае крэдыт некалькімі траншамі на працягу трох гадоў: 1,24 млрд. даляраў у 2011, каля 800 млн. у 2012 і 1 млрд. у 2013. Крэдыт даецца на 10 гадоў.