Суды за сядзібу БНФ працягнуцца

Апэляцыйная калегія Менскага гаспадарчага суду 9 чэрвеня пакінула бязь зьменаў рашэньне Менгарсуду аб адмове ў прымушэньні ЖРЭА Савецкага раёну заключыць дамову з грамадзкім аб'яданьнем БНФ аб арэндзе памяшканьня.

Скарга грамадзкага аб'яднаньня БНФ не задаволеная.

У БНФ яшчэ ёсьць магчымасьць зьвярнуцца ў Вярхоўны суд, каб абскардзіць сёньняшняе рашэньне. Але фактычна яно ўступае ў дзеяньне ад сёньняшняга дня.

14 чэрвеня будзе разглядацца апэляцыйная скарга на рашэньне аб прымусовым высяленьні БНФ зь сядзібы.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.