У Іраку загінулі 5 амэрыканцаў

У Іраку ў актах гвалту ў панядзелак загінулі 26 чалавек, у тым ліку 5 амэрыканскіх салдатаў.

Найбольш ахвяраў – 17 – забраў учынены сьмяротнікам выбух аўтамабіля ў Тыкрыце – родным горадзе зрынутага ірацкага дыктатара Садама Хусэйна. Выбух здарыўся каля ўваходу ў былую рэзыдэнцыю Хусэйна, дзе цяпер месьцяцца офісы службаў бясьпекі.