У Емэне праціўнікі прэзыдэнта Салеха сьвяткуюць яго ад'езд з краіны

Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех

У сталіцы Емэну Сане праціўнікі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, якія сабраліся на плошчы Тахрыр, сьвяткуюць яго ад'езд з краіны.

Салех учора прыбыў у Саудаўскую Арабію, каб прайсьці курс лекаваньня ў Эр-Рыядзе. Ён быў паранены ў пятніцу падчас абстрэлу яго палацу паўстанцамі.

Паводле France-Presse, віцэ-прэзыдэнт Емэну Абд-Рабу Мансур Хадзі, на якога часова ўскладзены абавязкі прэзыдэнта, сёньня сустрэўся з паслом ЗША у гэтай краіне Джэралдам Фэерстэйнам. Амэрыканскі амбасадар выказаў гатовасьць ЗША супрацоўнічаць зь Емэнам ў падтрыманьні міру, стабільнасьці і адзінства ў гэтай краіне.

Паволе зьвестак, што прыходзяць зь Емэну, дзясяткі ўзброеных людзей сёньня атакавалі прэзыдэнцкі палац у Таізе – другім па велічыні горадзе краіны. Загінулі чатыры вайскоўцы емэнскай арміі. Адзін з нападнікаў таксама загінуў.