Cтаршыня Вярхоўнага суду лічыць мэтазгодным увядзеньне суду прысяжных

Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала заявіў 3 чэрвеня на нарадзе ў кіраўніка краіны па пытаньнях удасканаленьня дзейнасьці судоў, што мэтазгодна ўвесьці ў Беларусі інстытут суду прысяжных.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.