Паганяйла: «Судзьдзі выканалі каманду «гаспадара»

Гары Паганяйла

Намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту юрыст Гары Паганяйла такім чынам пракамэнтаваў выказваньні Лукашэнкі наконт таго, што судовыя працэсы над арганізатарамі масавых беспарадкаў прайшлі ў поўнай адпаведнасьці з законам:

«Сапраўды, судзьдзі выканалі каманду „гаспадара“, які ад самага пачатку кваліфікаваў тое, што адбылося 19 сьнежня, як масавыя беспарадкі. Аднак пахвала ў дадзеным выпадку — гэта прысуд прафэсійнай дзейнасьці судзьдзяў. Гэта яшчэ раз пацьвярджае, што судзьдзі залежныя, судзьдзі не выконвалі закон, а дзейнічалі адпаведна з палітычнай мэтазгоднасьцю».