New York Times упершыню ўзначаліць жанчына

Будынак 'The New-York Times'' у Нью-Ёрку

Джыл Абрамсон стала першай жанчынай-галоўным рэдактарам New York Times за 160 гадоў існаваньня гэтага выданьня.

Абрамсон працуе ў газэце ад 1997 года. Яна пачала кар'еру ў вашынгтонскім аддзяленьні газэты і займалася журналісцкімі расьсьледаваньнямі. Ад2003 года яна была адным з намесьнікаў галоўнага рэдактара Біла Кэлера, якога яна і зьменіць на гэтай пасадзе ўжо ў верасьні.