Ці павінна Расея дапамагаць Лукашэнку і Беларусі?


У эфіры радыё «Эхо Москвы» адбылася дыскусія на тэму: ці трэба дапамагаць Беларусі пры захаваньні цяперашняй формы ўлады?

Адзін з удзельнікаў дыскусіі расейскі апазыцыйны палітык Леанід Гозман выказаў наступны пункт гледжаньня.

"Я лічу, што мы павінны дапамагчы беларускаму народу пабудаваць нармальную дзяржаву і пазбавіцца, нарэшце, ад 17-гадовага праўленьня Лукашэнкі...

Сапраўды, што там адчуваеш сябе як дома - я там быў апошні раз 19 сьнежня, калі АМАП разганяў бяззбройных людзей, - сапраўды, я адчуваў сябе як дома - гэта праўда. Мне здаецца, што ў Беларусі, дзе ўжо 17 гадоў кіруе Лукашэнка, варварскі, злачынны рэжым, які парушае ня проста правы сваіх грамадзянаў, які праводзіць досыць масавыя рэпрэсіі. Рэжым, у якім забіваюць палітычных праціўнікаў. Беларускі дыктатар загнаў краіну ў абсалютны тупік - там поўная эканамічная катастрофа.

Я лічу пры гэтым, што мы павінны дапамагаць Беларусі - гэта выдатная краіна з вельмі глыбокай, недаацэненай ў нас культурай, з неверагоднымі людзьмі. Мы павінны дапамагаць Беларусі, але, ні ў якім выпадку не павінны дапамагаць беларускаму дыктатару, які зь Беларусі зьдзекуецца, які Беларусь разбурае. Думаю, што мы абавязаны дапамагчы беларускаму народу пазбавіцца ад дыктатуры Лукашэнкі".

Чытаць дыскусію цалкам