Напад на памежнікаў у Пакістане: 53 чалавекі загінулі

У Пакістане ня менш як 23 вайскоўцы ўнутраных войскаў загінулі пры нападзе баевікоў на памежны пункт Шалталу на мяжы з Аўганістанам.

У сераду каля двухсот баевікоў з Аўганістану перайшлі мяжу і асадзілі пакістанскі кантрольна-прапускны пункт. Сёньня пакістанскія вайскоўцы цалкам узялі сытуацыю пад свой кантроль. Забітыя 35 баевікоў.

Два гады таму пакістанскае войска пачало ў гэтым рэгіёне апэрацыю супраць талібаў. Сотні баевікоў тады зьбеглі ў Аўганістан.