Канец эпохі мірнага атаму

Акцыя Greenpeace супраць АЭС у Нямеччыне

Да 2022 году Нямеччына адмовіцца ад выкарыстаньня ядзернай энэргіі. Такое рашэньне прынялі ў панядзелак на досьвітку, пасьля 13-гадзінавага паседжаньня партыі, што ўваходзяць у кіраўнічую кааліцыю.

Большасьць з 17 атамных электрастанцыяў у Нямеччыне будуць выключаныя да 2021 году. Аднак тры электрастанцыі пры неабходнасьці будуць вырабляць электраэнэргію да 2022 году. Яны павінны дзейнічаць як буфэр бясьпекі ў выпадку, калі пераход на аднаўляльныя крыніцы энэргіі не пасьпявалі б за вызначаным тэмпам і краіне пагражаў бы дэфіцыт электраэнэргіі -- паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на крыніцы ў кааліцыі.