Арабскія краіны пададуць у ААН заяўку на прызнаньне Палестыны

Gaza Strip -- Gaza Strip map, undated

Арабская Ліга падасьць заяўку ў ААН аб прызнаньні Палестынскай дзяржавы. У сёньняшняй супольнай заяве арабскіх дзяржаў гаворыцца, што арганізацыя будзе дамагацца поўнага прызнаньня Заходняга берагу ракі Ярдан і Паласы Газы – незалежнай дзяржавай, са сталіцай ва Ўсходнім Ерусаліме.

Заява была агучаная сёньня па выніках нарады ў Катары Арабскага назіральнага камітэту. Паводле падпісантаў дакумэнту, пытаньне аб палестынскай незалежнасьці будзе ўзьнятае на верасьнёўскім пасяджэньні Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.