8 кастрычніка ў Беларусі плянуецца правесьці народны сход

Генадзь Фядыніч

Пра гэта сёньня паведамілі на прэс-канфэрэнцыі ініцыятары стварэньня аргкамітэту гэтага сходу.

Як сказаў старшыня прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі Генадзь Фядыніч, арганізатары хочуць правесьці сход у многіх гарадах Беларусі.

Ён сказаў, што ўжо сёньня ёсьць магчымасьць зрабіць гэта ў 48 гарадах. На сходах, якія пройдуць у рэгіёнах, будуць вылучаныя патрабаваньні да ўладаў.