МЗС: дэвальвацыя прыцягне валюту ў Беларусь

Дэвальвацыя беларускага рубля будзе спрыяць актывізацыі экспартных паставак беларускімі прадпрыемствамі і прытоку валютнай выручкі ў краіну. Аб гэтым заявіў журналістам у Менску намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.

"Дэвальвацыя – гэта крок на карысьць экспарцёрам. Чым таньней нацыянальная валюта, тым больш гэта выгадна для экспарцёраў", – канстатаваў намесьнік міністра.

"Меры, якія прымаюцца Нацыянальным банкам, будуць спрыяць таму, што экспартная выручка пачне больш актыўна паступаць у краіну ", – дадаў А. Гур'янаў.