10 чалавек загінулі ў Аўганістане

10 чалавек загінулі і каля 30 былі параненыя сёньня ў выніку выбуху ў правінцыі Кандагар на поўдні Аўганістана. Паводле мясцовых уладаў, грузавік з дарожнымі працаўнікамі наехаў на міну. Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

На поўдні Аўганістану па-ранейшаму актыўныя талібы: у сярэдзіне траўня яны паспрабавалі захапіць адміністрацыйныя аб'екты ў горадзе Кандагар. Бой тады працягваўся два дні.